28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзір Інтэрнацыянальнага легіёна УСУ: Беларусы — смелыя і адчайныя ваяры

8
Камандзір Інтэрнацыянальнага легіёна УСУ: Беларусы — смелыя і адчайныя ваяры

Два блізкія народы змагаюцца за аднаўленне гістарычнай справядлівасці.

Камандзір Другога інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны, палкоўнік Руслан Мірашнічэнка ў інтэрв'ю праграме «Неделя» на тэлеканале «Белсат» пахваліў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць расейскіх агрэсараў у складзе УСУ.

«Мы, украінцы, вельмі ўдзячныя за ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у нашай барацьбе. Беларусы зарэкамендавалі сябе смелымі, адчайнымі і надзейнымі салдатамі. Нават не салдатамі, а ваярамі. Бо салдат - жаўнер - гэта за грошы, а ваяр - за ідэю. Гэта сведчыць аб тым, што ў беларускага народа ёсць найлепшыя дзеці, найлепшыя прадстаўнікі - ваяры свету», - заявіў Руслан Мірашнічэнка.

Паводле ягоных слоў, нават калі б быў толькі адзін беларускі добраахвотнік - «гэта ўжо вялікая каштоўнасць, бо кожны замежны добраахвотнік - вялікі здабытак».

«Гэта сімвалізуе, што два родныя народы змагаюцца за аднаўленне гістарычнай справядлівасці», – заявіў камандзір легіёна.

Мірашнічэнка нагадаў, што «нашы народы змагаюцца супраць Расейскай імперыі шмат стагоддзяў». І параіў беларусам найперш узгадаць, кім яны ёсць, сваю мову і культуру.

«Для ўкраінцаў гэта апошні этап вызваленчай барацьбы, для беларусаў - таксама шанц узяць удзел у нашай барацьбе, атрымаць пэўны досвед, а потым - хто ведае - можа, сцяг свабоднай Беларусі над Менскам з'явіцца», - падкрэсліў палкоўнік.

Інтэрнацыянальны легіён быў створаны 27 лютага 2022 года. Як заяўлялася, у складзе яго знаходзяцца блізу 20 тысяч замежных вайскоўцаў прынамсі з 27 краін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках