20 красавiка 2024, Субота, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Ігар Лосік учыніў спробу суіцыду ў калоніі

16
Блогер Ігар Лосік учыніў спробу суіцыду ў калоніі
ІГАР ЛОСІК

Ён дастаўлены ў медсанчастку.

Блогер Ігар Лосік учыніў спробу суіцыду ў калоніі.

Пра гэта паведамілі праваабаронцы "Вясны" са спасылкай на некалькі крыніц. Вядома, што палітвязень Ігар Лосік у штрафным ізалятары наваполацкай калоніі працяглы час трымаў галадоўку, пасля чаго парэзаў сабе рукі і шыю.

Ігара выратавалі і адправілі медсанчастку.

Ігар Лосік быў асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, жонка Ігара Лосіка Дар'я таксама незаконна асуджаная рэжымам Лукашэнкі. Ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У Ігара і Дар'і Лосікаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, пра якую зараз клапоцяцца бабулі і дзядулі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках