24 красавiка 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы спічрайтэр Пуціна паведаміў аб імклівым падзенні рэйтынгу гаспадара Крамля

7
Былы спічрайтэр Пуціна паведаміў аб імклівым падзенні рэйтынгу гаспадара Крамля
Абас Галямаў

Электаральны рэйтынг кіраўніка РФ знізіўся ўдвая.

Былы спічрайтэр Пуціна, палітолаг і паліттэхнолаг Абас Галямаў распавёў, чым тлумачыцца амаль двухразовае падзенне электаральнага рэйтынгу кіраўніка РФ у перыяд з 2015 да 2020 года.

«У значнай ступені гэтае падзенне было звязанае са стомленасцю людзей ад бясконцай спробы спыніць час, прайграць учорашні дзень у дне сённяшнім. Людзі хочуць ісці наперад, а ён цягне краіну назад», - растлумачыў экспэрт у інтэрв'ю Аляксею Гоману.

Са слоў Галямава, электаральныя рэйтынгі ў Расеі наогул перасталі публікавацца пасля 2020 года. Крамлёўскія сацыёлагі бачаць агульную карціну, але людзям не паказваюць.

«Пасля 2020 года мы не ведаем, які ў яго электаральны рэйтынг. Але ён у сітуацыі, якая забяспечыла амаль яго двухразовае падзенне рэйтынгу, бярэ і паднімае тую ж самую стратэгію», - падкрэсліў паліттэхнолаг, намякнуўшы, што сапраўдны сённяшні рэйтынг Пуціна вельмі нізкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках