25 красавiка 2024, Чацвер, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні «танкераў-зданяў» у Фінскай затоцы перавозяць расейскую нафту

15
Сотні «танкераў-зданяў» у Фінскай затоцы перавозяць расейскую нафту

Яны нясуць небяспеку для суднаходства.

Неідэнтыфікаваныя танкеры перапраўляюць нафту праз Фінскую затоку ў Балтыйскім моры пасля таго, як краіны G7 устанавілі мяжу цэн на $60, а ЕЗ і Вялікабрытанія наклалі забарону на марскі імпарт расейскай сырой нафты.

Аб гэтым піша Еuractiv.

Уведзеныя абмежаванні прымусілі Маскву павялічыць далёкія перавозкі з выкарыстаннем сумнеўных суднаў.

З'яўленне сотняў танкераў у дрэнным тэхнічным стане ва ўжо перагружанай Фінскай затоцы павялічыла рызыкі для бяспекі мараплаўства і навакольнага асяроддзя.

У выпадку аварыі і разліву нафты ўсе наступствы могуць легчы на такія краіны, як Фінляндыя і Эстонія, паколькі ўлады не ведаюць, ці застрахаваны «танкеры-здані» належным чынам.

Аналагічнае меркаванне выказаў капітан-лейтэнант Туомас Лууконэн з берагавой аховы Фінскай затокі: «Паводле нашых ацэнак, на некаторых з гэтых суднаў працуе каманда, якая, магчыма, раней не плавала ў гэтым раёне. Гэта стварае рызыку няшчаснага выпадку».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках