19 красавiка 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік начальніка паліцыі Іркуцка застрэліўся ў кабінеце пасля нарады з начальствам

9
Намеснік начальніка паліцыі Іркуцка застрэліўся ў кабінеце пасля нарады з начальствам
ГЕРМАН БРАТЧЫКАЎ

50-гадовы расейскі паліцэйскі застрэліўся з табельнага пісталета.

Намеснік начальніка паліцыі ў расейскім Іркуцку Герман Братчыкаў застрэліўся ў сваім працоўным кабінеце, паведамляе Astra са спасылкай на ўласныя крыніцы. Са звестак Telegram-канала, гэта адбылося раніцай 19 сакавіка пасля селектарнай нарады.

Удзень у кабінеце Братчыкава, які не выходзіў на сувязь, узламалі дзверы і знайшлі цела. Паводле папярэдніх звестак, 50-гадовы паліцыянт застрэліўся з табельнага пісталета Макарава.

Аб гібелі Братчыкава паведамляе рэгіянальнае выданне IrkutskMedia, не называючы прычыны. У паведамленні гаворыцца толькі, што паліцыянт "трагічна сышоў з жыцця". ІРКСІБ удакладняе, што Братчыкаў служыў у паліцыі Іркуцка з 1996 года. Пасаду намесніка начальніка гарадской паліцыі займаў з 2016 года.

У верасні 2021 года быў знойдзены мёртвым кіраўнік следчай управы СКР у Пермскім краі Сяргей Сарапульцаў. Паведамлялася, што ён скончыў жыццё самагубствам пасля нарады з удзелам старшыні СК Расеі Аляксандрам Бастрыкіным. Кіраўнік СК прыязджаў у Перм у сувязі з расследаваннем справы аб масавым забойстве ў Пермскім дзяржаўным універсітэце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках