25 красавiка 2024, Чацвер, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выездзе з Гародні ўстаноўленыя вайсковыя блокпосты

32
На выездзе з Гародні ўстаноўленыя вайсковыя блокпосты

Ідзе дагляд аўтамабіляў.

19 сакавіка вайскоўцы з аўтаматамі стаялі на выездзе з Гародні і правяралі кожны аўтамабіль, распавяла чытачка MOST. Імаверна, праверкі былі звязаныя са стральбой у горадзе і «ліквідацыяй тэрарыста».

19 сакавіка ў Гародні прагрымелі выбухі і стрэлы. Відавочцы паведамілі, што іх чулі на вуліцах Курчатава і Урублелеўскага.

Пазней прапаганда заявіла, што ў Гародні падчас затрымання «ліквідавалі» замежніка.

«19 сакавіка 2023 года ў Гародні на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Указаная асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат надала ўзброенае супраціўленне байцам спецпадраздзялення КДБ група «А», — паведаміла БелТА.

Пазней з'явіліся паведамленні, што да службовага дома старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. З гэтага можна меркаваць аб «мінаванні» дома чыноўніка.

У той жа час на выездзе з Гародні вайскоўцы з аўтаматамі сталі правяраць усе аўтамабілі.

- Учора было добрае надвор'е і многія з'ехалі з горада на шашлыкі. Мы з сям'ёй таксама пастанавілі час правесці за горадам і пасля абеду вярталіся. Былі здзіўленыя, калі на ўездзе ў Гародню з боку Сапоцкіна было тры блокпосты. Каля Аўгустоўскага канала адзін быў і два на саміх выездах з горада. Стаялі вайскоўцы з аўтаматамі і біноклямі, якія спынялі ўсе аўтамабілі. Правяралі дакументы. Мы не разумелі, чаму такі надгляд. А калі прыехалі дадому, то даведаліся пра сітуацыю ў горадзе з нейкім «замежным агентам», - распавяла MOST чытачка з Гародні.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках