19 красавiка 2024, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны пракурор МКС: Ордэр на арышт Пуціна выдадзены пажыццёва

8
Галоўны пракурор МКС: Ордэр на арышт Пуціна выдадзены пажыццёва
КАРЫМ ХАН
ФОТА: GETTY IMAGES

У вайсковых злачынстваў няма тэрміна даўнасці.

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан заявіў, што ордэр на арышт расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна выдадзены пажыццёва і не мецьме тэрміна даўніны. Пра гэта паведамляе BBC Radio 4.

«Людзі, дзе б яны ні былі, павінныя разумець, што ёсць закон, і што з уладай прыходзіць адказнасць. Для ваенных злачынстваў няма тэрміну даўніны», - адзначыў Хан.

Галоўны пракурор дадаў, што ордэр на арышт можа быць адкліканы толькі ў тым выпадку, калі Пуцін паўстане перад судом і суддзі закрыюць справу.

Як пісаў сайт Charter97.org, Нямеччына афіцыйна заявіла аб арышце Пуціна на падставе ордэра Гаагі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках