25 красавiка 2024, Чацвер, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі распачалі справу супраць суддзяў і пракурора Міжнароднага крымінальнага суда

27
У Расеі распачалі справу супраць суддзяў і пракурора Міжнароднага крымінальнага суда

У Крамлі пакрыўдзіліся на ордэр на арышт расейскага дыктатара.

Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага пракурора і суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе праз ордэры на арышт Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай. На думку СКР, пераслед Пуціна носіць загадзя незаконны характар, бо «падстаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці няма», піша The Moscow Times.

«Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Ахмад Хана (Karim Ahmad Khan), суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда Тамока Аканэ (Tomoko Akane), Разарыё Сальваторэ Айталы (Rosario Salvatore Aitala) і Серхіа Херарда Угальдэ Гадынеса (Sergio Gerardo Ugalde Godinez)», - гаворыцца ў паведамленні СК РФ.

Расейскія следчыя абвінавацілі суддзяў з Гаагі ў парушэнні ч.2 арт.301, ч.1 арт.30 ч.2 арт. 360 КК РФ (загадзя незаконнае ўзяцце пад варту, а таксама падрыхтоўка да нападу на прадстаўніка замежнай дзяржавы, які карыстаецца міжнароднай абаронай, з мэтай ускладнення міжнародных дачыненняў).

Супраць пракурора МКС Карыма Хана распачатая справа на падставе ч.2 арт.299, ч.1 арт.30 ч.2 арт.360 КК РФ - «прыцягненне заведама невінаватага да крымінальнай адказнасці, злучанае з незаконным абвінавачваннем асобы ва ўчыненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства, а таксама падрыхтоўка да нападу на прадстаўніка замежнай дзяржавы, які карыстаецца міжнароднай абаронай, з мэтай ускладнення міжнародных дачыненняў».

Раней галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан заявіў, што выдадзены ў Гаазе ордэр на арышт Пуціна з'яўляецца пажыццёвым. Ордэр анулююць толькі калі Пуцін паўстане перад судом і суддзі закрыюць справу, дадаў ён.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках