29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На дзяржаўнай ТВ расказалі новыя дэталі аб шпіёнскім скандале з беларусамі ў Польшчы

1
На дзяржаўнай ТВ расказалі новыя дэталі аб шпіёнскім скандале з беларусамі ў Польшчы

Аднаго з фігурантаў справы абвінавачваюць у працы на КДБ.

У адным з сюжэтаў дзяржаўнай ТВ расказалі новыя дэталі аб шпіёнскім скандале з беларусамі ў Польшчы. У эфіры прапагандысцкага тэлеканала паказалі дакумент з польскага суда. Гэты дакумент, які паказалі на БТ, паступіў у пасольства Беларусі ў Варшаве з раённага суда Люблін-Захад, звяртае ўвагу «Наша Нiва».

У дакуменце можна разгледзець тэкст абвінавачання Мікалая Маскаленкі.

Там сцвярджаецца, што ён з 2018 года ў горадзе Бяла-Падлясцы і іншых гарадах Люблінскага ваяводства браў удзел у вайскова-выведвальнай дзейнасці КДБ Беларусі супраць Польшчы. Маскаленка, згодна з дакументам, назіраў за аэрадромам у Бяла-Падлясцы і збіраў інфармацыю аб тым, што там адбываецца. А таксама збіраў інфармацыю пра аб'екты Агенцтва ўнутранай бяспекі.

Маскаленку ўзялі пад варту з 1 сакавіка да 28 траўня. Ён цяпер сядзіць у Любліне.

Пра двух іншых затрыманых расказвае вядоўца, самі дакументы разгледзець немагчыма.

Уладзіслава Пасміцюху арыштавалі на 3 месяцы, Марыю Мядзведзеву - на 1 месяц.

Уладзіслава, як кажа вядоўца, абвінавачваюць ва ўдзеле з 5 студзеня да 6 сакавіка ў арганізаванай злачыннай групе пад кіраўніцтвам неўстаноўленай асобы па імені Андрэй, якая павінна была збіраць інфармацыю аб аб'ектах крытычнай інфраструктуры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках