23 красавiка 2024, aўторак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіманьян раптам прызнала, што Запарожжа і Херсон - гэта Украіна

52
Сіманьян раптам прызнала, што Запарожжа і Херсон - гэта Украіна

Прапагандыстка захацела «сумленных рэферэндумаў».

Крамлёўская прапагандыстка, галоўная рэдактарка RT Маргарыта Сіманьян захацела «сумленных рэферэндумаў» на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны

Аб гэтым яна распавяла на ток-шоў на прапагандысцкім тэлеканале ТВЦ, паведамляе «ДС».

Так, Сіманьян прапанавала «кампраміс» з Украінай. Але, кажа прапагандыстка, на гэты «кампраміс» бы «не пагадзіліся».

«Напрыклад: праводзіцца «рэферэндум», замарожваюцца баявыя дзеянні, спыняюцца ў тым пункце, у якім яны ёсць цяпер, абодвума бакамі. І праводзяцца абсалютна сумленныя і чыстыя рэферэндумы ў рэгіёнах Украіны з адным пытаннем: «Пры ўмове заканчэння баявых дзеянняў вы хочаце заставацца ў складзе Украіны або ў складзе Расеі?», - сказала яна.

Сіманьян дадала, што пасля «рэферэндуму» тыя, хто хоча ў РФ - «пераходзяць у склад Расеі».

Яна ўдакладніла, што такі «рэферэндум» павінен быць праведзены «па ўсёй тэрыторыі Украіны».

«У Львове скажуць «Не хочам». Калі ласка, заставайцеся там - нам і не трэба ніякага Львова. А што скажуць у Запарожжы і ў Херсоне - мы паслухаем», - выказалася галоўная рэдактарка RT.

У Сетцы ж звярнулі ўвагу, што Сіманьян сваімі заявамі фактычна нівеліравала «рэферэндумы» аб анэксіі Расеяй Запарожскай і Херсонскай абласцей:

«Маргарыта Сіманьян раптоўна прызнала, што так званы «рэферэндум» па далучэнні да Расеі Херсонскай і Запарожскай абласцей быў фэйкавым, і гэтыя рэгіёны з'яўляюцца тэрыторыяй Украіны».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках