19 красавiка 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Сі Цзіньпін прыехаў «разводзіць» Пуціна

13
Палітолаг: Сі Цзіньпін прыехаў «разводзіць» Пуціна
СІ ЦЗІНЬПІН

Гэты візіт будзе цяжкі для гаспадара Крамля.

Віктар Шлінчак, кіраўнік праўлення Інстытута сусветнай палітыкі, галоўны рэдактар «Главкома», мяркуе, што Сі Цзіньпін едзе ў Маскву з дакладным планам, як ён будзе «разводзіць» Расею.

Такое меркаванне ён выказаў у эфіры «Эспрэса».

«Гэты візіт, нягледзячы на тое, што ён узняты да вышэйшага дзяржаўнага рангу, будзе дастаткова цяжкім для Пуціна, бо задача Сі Цзіньпіна - адна, а задача Пуціна - зусім іншая. Гэта значыць, пункты судакранання могуць быць не знойдзеныя. Для Пуціна вельмі важна ўцягнуць Кітай у нашу вайну, каб Кітай заявіў аб падтрымцы ўсіх тых жаданняў, якія Расея ўжо неаднаразова прагаворвала. На маю думку, Пуцін будзе спрабаваць звярнуцца да аналогій з Тайванем, каб такім чынам прымушаць Сі Цзіньпіна мець вялікую прыязнасць да таго, што адбываецца на фронце. Цяпер зусім іншая сітуацыя», – пракаментаваў палітолаг.

Віктар Шлінчак адзначыў, што трэба разумець кітайскую філасофію, не разлічаную на год ці на два, кітайцы будавалі сваю філасофію зыходзячы са стратэгічных мэтаў.

«А што да стратэгічных мэтаў Кітая, то нагадаю пра выступ Сі Цзіньпіна на апошнім партыйным з'ездзе, ён казаў пра пабудову біпалярнага свету, дзвюх восяў, дзе на адным полюсе – Кітай, а на іншым – ЗША. Зыходзячы з гэтага, абсалютна ўся стратэгія Кітая будзе будавацца паводле ўжо заяўленай мэты аб біпалярным свеце, і калі Расея будзе дапамагаць будаваць гэты свет, то яна будзе хаўруснікам, а калі яна будзе перашкаджаць ці ніяк не садзейнічаць планам Кітая, то пяройдзе ў ранг краіны, якая будзе боўтацца дзесьці там на балотах, таму варта зыходзіць з таго, што Сі Цзіньпін едзе ў Маскву з дакладным планам, як ён будзе «разводзіць» Расею на тое, каб яна не шкадавала сваіх рэсурсаў, была зацікаўленая ў пастаўцы кітайскіх тавараў і каб цяперашні расейскі ўрад «не ставіў палкі ў колы» наконт стратэгічнай мэты Кітая», - адзначыў Шлінчак.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках