Відавочцы расказалі падрабязнасці атакі на спецназ КДБ у Гародні
8- 20.03.2023, 18:15
- 37,570

Апублікаваныя першыя фота з месца здарэння.
19 сакавіка ў Гародні прагрымелі выбухі і стрэлы. Відавочцы паведамілі, што іх чулі на вуліцах Курчатава і Урублеўскага.
Пазней прапаганда заявіла, што ў Гародні спецназ КДБ падчас затрымання «ліквідаваў» замежніка.
Фота шматпавярхоўкі з пабітым шклом на адным з паверхаў апублікавала выданне Most.
Крыніца гэтых фота не ўдакладняецца.