24 красавiка 2024, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Сіняпальцы ўсё яшчэ марыць пра Парыж

5
«Нік і Майк»: Сіняпальцы ўсё яшчэ марыць пра Парыж

З Парыжа да Гаагі бліжэй.

Жазі звяртае ўвагу на яшчэ адну асаблівасць у абмене артыкуламі Расеі і Кітая, піша Telegram-канал «Нік і Майк». Сі Цзіньпін на перадавіцы, а вось недапалка засунулі на трэцюю паласу. Да краінаў трэцяга свету, так бы мовіць.

Шматвектарнасць бункернага дзеда настолькі альтэрнатыўная, што найлепшае яе ўжыванне знайшлося на міжпарламенцкім саміце з Афрыкай. Той выпадак, калі ёсць чаму павучыцца нават у афрыканскіх партнёраў.

Майк адзначае таксама поўную альтэрнатыўную адсутнасць цікавасці да ордара МУС. Яго настолькі не заўважылі, што ўзбудзіўся цэлы следчы камітэт Расеі на пракурора і суддзяў гэтага інстытута. Я гналася за вамі два дні, каб сказаць, наколькі вы мне абыякавыя.

Нік зважае на тэму спорту. Сіняпальцы сінягуб са сваім старэйшым усё яшчэ марыць пра Парыж і Алімпійскія гульні. З Парыжа да Гаагі бліжэй. Могуць усёй сям'ёй прыляцець. Пілот стане нацыянальным героем.

Адначасова на сустрэчы з губернатарам Калмыкіі сіняпальцы сінягуб запрасіў спартоўцаў усіх краінаў трэніравацца ў Беларусь. Пакуль на заклік рэгулярна адгукаюцца толькі атлеты спартовага арыентавання, хуткаснага пераадолення водных перашкодаў і высокіх платоў, а таксама аматары прыгодніцкіх гонак і трансгранічных марафонаў з Афрыкі і краінаў Блізкага Усходу.

Праўда, паводле вынікаў кароткатэрміновых навучальна-трэніровачных збораў і палявых выхадаў памежныя службы суседніх дзяржаваў рэгулярна выпраўляюць гэтых спартоўцаў на беларускія базы назад.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках