29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адчуванне падзення лавіны ў паветры»

3
«Адчуванне падзення лавіны ў паветры»

Z-ваенныя карэспандэнты расказалі аб падрыхтоўцы да контрнаступу Украіны.

Шырока анансаваны штурм украінскіх местаў расейскім войскам зайшоў у нявыкрутку, і зараз яно рыхтуецца да абароны. Дасягнуўшы кульмінацыі, наступ пад камандаваннем кіраўніка Генеральнага штаба РФ Валерыя Герасімава не прынёс Крамлю істотных вынікаў, нягледзячы на папаўненне ў выглядзе 300 тысяч мабілізаваных і дзясяткаў тысяч зняволеных, пішуць эксперты Інстытута вывучэння вайны (ISW). Войска РФ здолела дамагчыся перавагі ля Бахмута і Аўдзееўкі, але зазнала фіяска пры іх штурме, страціўшы ў працэсе дзясяткі тысяч жаўнераў. Наступ пад Вуглядарам скончыўся разгромам са стратай 130 адзінак тэхнікі, якую накіравалі пад абстрэл артылерыі супраціўніка, піша The Moscow Times.

Кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўгеній Прыхожын у нядзелю пацвердзіў, што рыхтуецца да контрнаступу Украіны. «Трэба сканцэнтравацца і чакаць удараў з боку супраціўніка, і быць гатовымі адбіць гэтыя ўдары. Я думаю, што часу на падрыхтоўку мы маем яшчэ пару тыдняў. А потым, калі мы гэтага не зробім, як той казаў, будзе позна піць "Баржомі"», - напісаў у сваім канале Прыгожын. Ён таксама адправіў ліст з папярэджаннем міністру абароны РФ Сяргею Шайгу.

Камандзір батальёна «Усход» Аляксандр Хадакоўскі піша, што супраціўнік пакрысе павялічвае градус становішча - пачасціліся артылерыйскія абстрэлы і лакальныя вылазкі. «Зрэшты, адчуванне лавіны ў паветры ўсё ж вісіць. Гатовыя мы да будучых падзей? Складана сказаць. Мне падаецца, сваю горкую мікстуру мы яшчэ да канца не дапілі», - піша Хадакоўскі.

Канал ДШРГ «Русіч» мяркуе, што ўмацаванні супрацьтанкавай абарончай лініі «Суравікіна» наўрад стануць сур'ёзнай перашкодай для УСУ і маюць заганы — будаваліся паводле старой карты і без маскавання, не ўлічвае рэльеф мясцовасці, падыходы да яе не заслоненыя загародамі і мінамі. «Істотная частка гэтых пазіцый не мае сэнсу. Вельмі непрыемна, што грошы і рэсурсы, выдадзеныя на гэтае будаўніцтва, часта марнуюцца», піша «Русіч».

Шанец на контрнаступ ва Украіны будзе, мабыць, адзін, сказаў у інтэрв'ю газэце Rzeczpospolita былы генерал NATO і прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел, і "акно магчымасцяў адчыненае сёлета".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках