«Наогул не хачу з'язджаць з Крыма»: расейка, якая стала мэмам, паказала сваё жыццё ў РФ
32- 21.03.2023, 9:55
- 33,324
Кадры з Новага Урэнгоя шакуюць.
Усе памятаюць расейку, якая пасля летніх выбухаў у акупаваным Крыме завыла ў таксі і стала сапраўдным інтэрнэт мэмам. Яе фраза "Наогул не хачу з'язджаць з Крыма, з Алушты..." вядомая кожнаму. Зараз гераіня гэтага відэа Святлана Логінава жыве ў Новым Урэнгоі, гэта Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга Расеі.
Пра гэта стала вядома з апублікаванага Логінавай серыі ролікаў на YouTube-канале "Супер муж". На кадрах жанчына паказвае рэаліі свайго шлюбнага жыцця.
Так, у свежым роліку паказала кошты прадуктаў на мясцовым рынку. Мяркуючы з ейных каментароў, яны яе непрыемна здзівілі.
«Сакавік шалее, наогул нічога не відаць, жах. Толькі на пазадарожніках можна было з двара выехаць. Там увогуле ўсё замяло, жах! Глядзіце: вось вам і сакавік на поўначы», - сказала Святлана.
Раней у сеціве апублікавалі відэа, як жыхарка РФ на відэа ў слязах распавядае, што яе цалкам задавальняла жыццё ў акупаваным Крыме і яна не хоча нікуды з'язджаць.
«Наогул не хачу з'язджаць з Крыма, з Алушты... Як тут файна. Я прывыкла, тут як у сябе дома жылі, настолькі ўсё душэўна, па-хатняму», - сказала таксісту расейка, выязджаючы з акупаванай тэрыторыі.