29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёўскай вобласці падтапіла тры адцінкі дарог і тры аўтамабільныя масты

У Магілёўскай вобласці падтапіла тры адцінкі дарог і тры аўтамабільныя масты

У найбліжэйшыя дні на большасці рэк рост узроўню вады захаваецца.

За апошні дзень у Магілёўскай вобласці былі падтопленыя тры адцінкі дарог і тры аўтамабільныя масты. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.

Са звестак ведамства, у выніку ўздыму ўзроўню вады ў рэках Проня і Бесядзь адбыліся падтапленні трох адцінкаў дарог і трох аўтамабільных мастоў (працягласць максімальна падтопленага адцінку - 70 м, максімальны ўзровень вады - 20 см) у Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чавускім раёнах.

Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушанае.

ФОТА: BELGIDROMET.BY

Як паведамляе Белгідрамет, на большасці рэк адбываецца рост узроўню вады, дзённая інтэнсіўнасць яго складае ў басейнах Заходняй Дзвіны да 73 см, Дняпра, Бярэзіны і Сожа — да 19 см. На рэках басейнаў Нёмана, Віліі і Прыпяці адзначаюцца нязначныя (1–3 см за дзень) ваганні ўзроўню вады. Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейна Прыпяці, некаторых рэках басейнаў Нёмана, Віліі, Дняпра, Бярэзіны і Сожа.

«Узровень вады перавышае небяспечныя высокія адзнакі на рацэ Проня каля вёскі Ляцягі (прыток Сожа), Прыпяці ля горада Петрыкаў і яе прытоку ракі Пціч каля вёскі Першая Слабодка. Узроўні вады блізкія да небяспечна высокіх адзнак на прытоку Дняпра рацэ Друць каля вёскі Гарадзішча, Прыпяці каля вёскі Чэрнічы, яе прытоку рацэ Случ ля аграгарадка Ленін», — паінфармавалі ў Белгідрамеце.

У найбліжэйшыя дні на большасці рэк рост узроўню вады захаваецца. Раставанне і разбурэнне ледзянога покрыва на водных аб'ектах краіны працягнецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках