19 красавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечне аўто пасля сутыкнення разарвала на часткі

3
У Маладзечне аўто пасля сутыкнення разарвала на часткі

ДТЗ здарылася на вуліцы Вялікі Гасцінец сёння раніцай.

У Маладзечне сутыкнуліся тры аўто. Адное з іх разарвала на дзве часткі. Здарэнне адбылося на вуліцы Вялікі Гасцінец сёння раніцай. Паводле папярэдніх звестак, пашкоджанні атрымалі кіроўцы «Хонды» і «Фіята», паведамляе kraj.by.

ДТЗ здарылася прыкладна а 07:15 - 07:20 у ім удзельнічалі тры аўтамабілі - «Хонда», «Фіят» і «Жыгулі». Адзін з самаходаў, які фактычна разваліўся на часткі, давядзецца эвакуаваць пры дапамозе пад'ёмнага крана. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца «Фіята» атрымаў пералом двух рэбраў і траўму грудной клеткі. Гэтыя траўмы характэрны для сітуацыі, калі кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі.

У кіроўцы «Хонды» падазраюць чэрапна-мазгавую траўму і пашкоджанне хрыбта. «Жыгулямі» кіраваў паджылы мужчына. Дзядуля цялесных пашкоджанняў, паводле папярэдніх звестак, не атрымаў, але знаходзіўся ў стане, падобным на шок. Яго аўто пацярпела найменей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках