18 красавiка 2024, Чацвер, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі закрылі для беспілотнікаў аэрадром каля мяжы з Украінай

3
У Беларусі закрылі для беспілотнікаў аэрадром каля мяжы з Украінай

Мінабароны змяніла пералік забароненых для палётаў дронаў зон.

Міністэрства абароны Беларусі сваёй пастановай №5 ад 7 сакавіка павялічыла пералік забароненых зон у Беларусі для палётаў беспілотнікаў. Дакумент апублікаваны 21 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Абноўлены пералік забароненых зон для беспілотнікаў і зменены пералік спецыяльных зон у паветранай прасторы.

Таксама вызначаны пілатажная зона, зона ўзлёту і пасадкі і пералік пазатрасавых маршрутаў аэрадрома "Міхалін", які знаходзіцца на поўдзень ад Берасця ў бок мяжы з Украінай.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 26 лютага з дапамогай беспілотнікаў пад Менскам быў пашкоджаны расейскі ваенны самалёт А-50, які каардынаваў палёты авіяцыі і ракет РФ для іх атак па Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках