20 красавiка 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі калону расейскай бранятэхнікі каля Вадзянога Данецкай вобласці

4
УСУ знішчылі калону расейскай бранятэхнікі каля Вадзянога Данецкай вобласці

Акупанты спрабавалі наступаць на ўкраінскія пазіцыі.

Стратай не менш за тры бронемашыны закончылася спроба акупантаў атакаваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў паблізу Вадзянога Данецкай вобласці.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, фрагменты бітвы зафіксаваў украінскі беспілотнік. Запіс пачынаецца з моманту знішчэння варожага БТР, які выбухае, рухаючыся па лесапаласе. Да моманту пачатку відэа, прынамсі, адна бролнемашына ўжо гарыць.

Далей у кадр камеры трапляе БМП, якая едзе з поля бою і атрымлівае ў борт два стрэлы, якія прыкметныя праз рэверсіўны след. На хаду бронемашына пачынае гарэць і спыняецца. На запісе відаць, што ацалелі тры акупанты. Адзін з іх - паранены.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках