20 красавiка 2024, Субота, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прайшла аблава на адвакатаў

6
У Беларусі прайшла аблава на адвакатаў

Вядома аб шасці затрыманых.

Учора ў Беларусі адбылася аблава на адвакатаў. Вядома пра 6 затрыманых.

Рэдакцыі «Нашай Нівы» сталі вядомыя імёны некаторых з іх, але на просьбу адвакацкай суполкі іх не агучылі.

Ціск на адвакатаў пачаўся пасля выбараў у 2020-м. Многіх пазбавілі ліцэнзіі з надуманых парушэннях або недастатковай кваліфікацыі, выключылі з калегій адвакатаў. Права на прафесію ў Беларусі пазбавілі, напрыклад, Сяргея Зікрацкага, Аляксандра Пыльчанку, Людмілу Казак, Міхаіла Кірылюка, Антона Гашынскага, Дзмітрыя Лаеўскага.

У вядомых палітвязняў - таго ж Віктара Бабарыка, Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага - адвакаты змяняліся некалькі разоў.

Некаторыя адвакаты апынуліся за кратамі. Віталю Брагінцу далі 8 гадоў калоніі, яго абвінавацілі адразу паводле чатырох артыкулаў КК. Судзяць Аляксандра Данілевіча за дапамогу Апейкіну і Герасімені - яму інкрымінуюць два артыкулы КК Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках