29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы сустрэўся з жонкай Алеся Бяляцкага

1
Прэм'ер Польшчы сустрэўся з жонкай Алеся Бяляцкага

Матэвуш Маравецкі назваў Наталлю Пінчук голасам беларускай апазіцыі.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Наталляй Пінчук, жонкай асуджанага на 10 гадоў кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведамляе афіцыйная старонка кіраўніка польскага ўрада ў Фэйсбуку.

«Спадарыня Наталля - гэта голас беларускай апазіцыі. Гэта надзвычай моцная, харызматычная жанчына, якая кажа і перадае тое, што ейны муж не можа сказаць, бо зараз знаходзіцца ў беларускай турме, асуджаны на 10 гадоў у дэманстратыўным палітычным працэсе.

Нягледзячы на выклікі і цяжкасці, якія штодзень прыносіць вайна ва Украіне і рэпрэсіі Лукашэнкі супраць беларусаў, мы павінны далей падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю за нашай усходняй мяжой. Гэтага патрабуе дзяржаўная цікавасць Польшчы. Гэтага патрабуе чалавечая прыстойнасць. Гэтага патрабуе будучыня і бяспека Еўропы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках