22 верасня 2023, Пятніца, 4:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія партызаны ўзялі на сябе адказнасць за выбух і пажар у будынку ФСБ у Растове-на-Доне

3
Расейскія партызаны ўзялі на сябе адказнасць за выбух і пажар у будынку ФСБ у Растове-на-Доне

Чэкістам перадалі «прывітанне ад Эскабара».

Расейская партызанская групоўка «Чорны мост» узяла на сябе адказнасць за пажар у будынку памежнай службы ФСБ РФ у Растове-на-Доне.

Заяву група апублікавала ў Telegram.

У ёй гаворыцца, што ініцыятар выбуху анансаваў дыверсію яшчэ 14 сакавіка з дапамогай закадаванага паведамлення: «Паўлоўскі Пасад. ФСБ. Прывітанне ад Эскабара». Група заявіла, што ён змяніў горад, каб «заблытаць сляды», а Чорны мост назваў сябе «суаўтарам» інцыдэнту, які адбыўся ўжо праз два дні.

Рух сцвярджае, што пажар здарыўся праз спрацоўванне самаробнай выбухной прылады, якую заклалі ў ёмістасць з гаручым. Там заявілі, што ФСБ у Расеі - гэта «апора крывадушнасці, гвалту і несправядлівасці, супрацоўнікі якога фабрыкуюць крымінальныя справы супраць непажаданых, якія адціскаюць бізнэс у прадпрымальнікаў, ладзяць дыверсіі супраць мірных жыхароў, катуюць апазіцыянераў».

16 сакавіка ў Растове-на-Доне пачаўся моцны пажар у будынку памежнай службы ФСБ. Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стаў выбух на складзе памежнай ўправы. Улады расейскага рэгіёну называюць прычынай «замыканне электраправодкі» ўнутры памяшкання.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».