25 красавiка 2024, Чацвер, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пянткоўскі: Пуцін прамаўчаў у адказ на прыніжэнне ад Сі Цзіньпіна

5
Пянткоўскі: Пуцін прамаўчаў у адказ на прыніжэнне ад Сі Цзіньпіна
АНДРЭЙ ПЯНТКОЎСКІ

Кітай разглядае Расею як ужо заваяваную краіну.

Сі Цзіньпін глядзіць на Расею як на заваяваную краіну, але пры гэтым не адчувае ўнутрыпалітычную абстаноўку ў гэтай дзяржаве, мяркуе расейскі апазіцыянер, палітолаг Андрэй Пянткоўскі.

Нядаўна Міністэрства прыродных рэсурсаў Кітая афіцыйна выпусціла новыя карты, на якіх некалькі дзясяткаў расейскіх населеных пунктаў, уключаючы такія гарады, як Уладзівасток, Хабараўск, Усурыйск, а Сахалін і наогул усю тэрыторыю ад Уладзівастока да Байкала, абазначаны традыцыйнымі кітайскімі назвамі.

Усё гэта паказвае на тое, што Сі Цзіньпін успрымае Расею як ужо заваяваную краіну. Пра гэта Андрэй Пянткоўскі ў інтэрв'ю Раману Цымбалюку.

«І Сі прымусіў Пуціна прамаўчаць. Абсалютна ніякай рэакцыі не было, не толькі афіцыйнай. А дзе ж Марыя Уладзіміраўна Захарава з пратэстам? Нават патрыятычныя Telegram-каналы былі настолькі дысцыплінаваныя, што не пракаментавалі гэтую выхадку Кітая», - адзначыў экспэрт.

Такім чынам Пуцін прызнаў, што гэтая тэрыторыя з'яўляецца спрадвечна кітайскай, і на гэтых умовах атрымаў ярлык яшчэ на 6 гадоў кіравання.

«Але, мне падаецца, таварыш Сі не ўлічыў ні рэакцыі Захаду на стварэнне такой імперыі зла, ні на рэальную сітуацыю ў Расеі. Так, у Расеі няма актыўнага антываеннага руху, але гэта не азначае, што там усё спакойна. Там ідуць мафіёзныя бітвы на ўзроўні палітыкі», – сказаў Пянткоўскі.

Раней Андрэй Пянткоўскі выказаў меркаванне, дзе будзе вырашацца лёс Пуціна: «Кітайскія таварышы адыграюць сваю ролю».

Таксама Андрэй Пянткоўскі патлумачыў, чаму лідар Кітая баіцца разгрому Расеі: «Яго задача – забяспечыць «мяккую» паразу Крамля».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках