24 красавiка 2024, Серада, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латыніна: Прыгожын зліў у Сетку сакрэтную інфармацыю

2
Латыніна: Прыгожын зліў у Сетку сакрэтную інфармацыю
Яўген Прыгожын

Калі б яе здабыў афіцэр выведкі - гэта быў бы «вышэйшы пілатаж».

Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын папярэдзіў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу аб падрыхтоўцы наступлення ўкраінскага войска пад Бахмутам. Ён даў справаздачу, што яго найміты захапілі 70% тэрыторыі горада, але без вонкавай падтрымкі іх могуць акружыць. Копію ліста выклала прэс-служба Прыгожына.

Расійская журналістка Юлія Латыніна пракаментавала з'яўленне дакумента ў Сетцы:

- Я ціха страчваю здольнасць кеміць. Вось скажыце, калі б у час вайны афіцэр выведкі здабыў такую паперчыну, гэта ж быў бы найвышэйшы пілатаж! А калі б яе разбалбаталі, страшна сказаць, што было б з балбатуном. А вось яна ў адкрытым доступе, хоць і без «сакрэтнага дадатку».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках