Пуцін заявіў пра гатоўнасць Расеі перайсці на юані для гандлю
36- 21.03.2023, 18:23
- 12,430

Сярод іншага – для разлікаў з Азіяй, Афрыкай, Лацінскай Амерыкай.
Расея гатовая пераходзіць на разлікі ў юанях у гандлі з іншымі краінамі. Пра гэта паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 сакавіка падчас расейска-кітайскіх перамоваў у пашыраным складзе. Прамую трансляцыю сустрэчы вёў РБК.
– Мы за выкарыстанне кітайскіх юаняў у разліках паміж Расеяй і краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Упэўнены, гэтыя формы разлікаў у юанях будуць развівацца паміж расейскімі партнёрамі ды іхнімі калегамі ў трэціх краінах, – сказаў Пуцін.
Як пісаў сайт Charter97.org, прадаўжаецца візіт кіраўніка КНР Сі Цзіньпіня ў Маскву.