25 красавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія экстрадуе ў ЗША сына расейскага губернатара

15
Італія экстрадуе ў ЗША сына расейскага губернатара
Арцём Вус

Арцём Вус прасіў выслаць яго ў РФ.

Апеляцыйны суд Мілана ўхваліў экстрадыцыю ў ЗША расейскага бізнэсмэна Арцёма Вуса, сына губернатара Краснаярскага краю, паведамляюць італьянскія СМІ.

Суд прызнаў магчымасць экстрадыцыі паводле двух з чатырох пунктаў абвінавачання. Абарона Вуса ўжо заявіла пра намер абскардзіць пастанову ў Вярхоўным судзе краіны. Апеляцыя будзе пададзеная цягам 15 дзён. Цяпер бізнэсмэн знаходзіцца пад хатнім арыштам, піша The Moscow Times.

40-гадовы Вус быў арыштаваны 17 кастрычніка ў аэрапорце Мілана на запыт ЗША. Амерыканскі Мінюст абвінавачвае яго і яшчэ шэсць чалавек у парушэнні санкцый і адмыванні мільёнаў даляраў. Паводле версіі пракуратуры, Вус і ягоныя суўдзельнікі арганізавалі схему з выкарыстаннем падстаўных кампаній і крыптавалютаў, каб прадаваць венесуэльскую нафту ў абыход эмбарга ЗША і набываць амерыканскія тэхналогіі для расейскага ВПК.

Акрамя Вуса, паводле справы былі арыштаваныя расейцы Юры Арэхаў (яго затрымалі ў Нямеччыне), Святлана Кузургашава, Цімафей Цялегін, Сяргей Тулякоў. У Вашынгтоне сцвярджаюць, што яны дапамагалі бізнэсмэну набываць амерыканскую электроніку, якая выкарыстоўваецца ў знішчальніках, ракетных сістэмах, інтэлектуальных боепрыпасах, радарах, спадарожніках і іншых вайсковых распрацоўках.

Аперацыі праходзілі праз спецыяльна створаную кампанію Nord-Deutsche Industrieanlagenbau GmbH (NDA GmbH), размешчаную ў нямецкім Гамбургу. Набытыя тавары адгружалі канчатковым спажыўцам у Расеі, сярод якіх – падсанкцыйныя «Радыёаўтаматыка», «Радыёэкспарт» і «Абтронікс».

Кампаненты, атрыманыя праз такую схему, пасля былі знойдзеныя ў расейскай ваеннай тэхніцы, захопленай на полі бою ва Украіне. Вусу і ягоным хаўруснікам пагражае да 30 гадоў пазбаўлення волі.

У студзені бізнэсовец папрасіў выслаць яго ў Расею, а не ў ЗША. Пры гэтым на радзіме супраць яго таксама распачатая крымінальная справа аб легалізацыі грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры. Вус быў завочна арыштаваны і абвешчаны ў вышук праз 10 дзён пасля затрымання ў Мілане. Артыкул прадугледжвае максімальнае пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі са штрафам мільён рублёў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках