18 красавiка 2024, Чацвер, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча паабяцала зрабіць усё, каб Алесь Бяляцкі найбліжэйшым часам выйшаў на волю

21
Польшча паабяцала зрабіць усё, каб Алесь Бяляцкі найбліжэйшым часам выйшаў на волю
Алесь Беляцкий

Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Польшчы.

Польшча зробіць усё, каб найбліжэйшым часам беларускі палітвязень Алесь Бяляцкі выйшаў на волю.

Пра гэта заявіў міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Рау. Ён разам з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім 21 сакавіка ў Варшаве сустракаўся з жонкай Бяляцкага Наталляй Пінчук.

«Міністр Рау запэўніў Наталлю, што Польшча зробіць усё, каб у найбліжэйшы час Алесь Бяляцкі выйшаў на волю, а калі гэтага не атрымаецца, Польшча прадоўжыць звяртаць увагу ўсяго свету на сітуацыю ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі», – цытуе словы прэс-сакратара МЗС Польшчы Лукаша Ясіны «Польскае радыё».

22 сакавіка Наталля Пінчук сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудой.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі за кратамі ў Беларусі з лета 2021-га. У пачатку сакавіка гэтага года ён быў асуджаны ў Менску на 10 год калоніі за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках