24 красавiка 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін і Сі Цзіньпін падпісалі дзве супольныя заявы

22
Пуцін і Сі Цзіньпін падпісалі дзве супольныя заявы

РФ становіцца васалам Кітая?

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і старшыня КНР Сі Цзіньпін пасля перамоваў у Крамлі 21 сакавіка падпісалі дзве супольныя заявы, паведамляе ТАСС.

У гэтых заявах ідзе размова пра паглыбленне стасункаў усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння РФ і Кітая, якія ўступаюць у новую эпоху, і пра план развіцця ключавых кірункаў расейска-кітайскага эканамічнага супрацоўніцтва да 2030 года.

Адзначаецца, што цырымонія прайшла ў Малахітавым фае Вялікага Крамлёўскага палаца.

На афіцыйным сайце прэзідэнта РФ названыя ўсе дакументы, падпісаныя падчас візіту кітайскага лідара. Усяго іх 14. Акрамя згаданых дзвюх заяваў, гэта шэраг пагадненняў і мемарандумаў пра ўзаемаразуменне і супрацоўніцтва ў розных сферах – ад навуковага супрацоўніцтва да вытворчасці тэлепраграмаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках