25 красавiка 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску дзве школьніцы загразлі па пояс у «зыбучых пясках»

13
У Менску дзве школьніцы загразлі па пояс у «зыбучых пясках»

Іх даставалі ратавальнікі.

Дзве дзяўчынкі загразлі ў гразі ў сталічным жылым квартале Лошыца. Падрабязнасці іх выратавання расказалі ў МНС.

21 сакавіка блізу 15.00 у дзяжурную службу звярнуўся мянчук, які паведаміў, што каля дома № 1 на вуліцы Прушынскіх трапілі ў бяду дзве школьніцы: 8 і 9 гадоў.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, высветлілі, што дзяўчынкі гулялі і «праз неасцярожнасць загразлі ў мяккім грунце па пояс». Да прыезду МНС іх утрымлівалі відавочцы: сямейная пара, якая заўважыла дзяцей.

Пры дапамозе выратавальнага абсталявання дзяўчатак дасталі з мяккага грунту і перадалі брыгадзе хуткай. Пасля агляду медыкамі яны былі шпіталізаваныя з гіпатэрміяй.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках