Дзень Волі адзначаць у Гайнаўцы
2- 21.03.2023, 21:22
- 2,988
Святкаванне адбудзецца 24 сакавіка ў Гайнаўскім беларускім ліцэі.
ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы супольна з Аб’яднаннем у карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА» запрашаюць на Святочнае мерапрыемства да Дня незалежнасці Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».
Святкаванне адбудзецца 24 сакавіка, у пятніцу, у 11.15 у Гайнаўскім беларускім ліцэі.
На сустрэчы з гістарычнай лекцыяй выступіць журналіст і краязнаўца Алесь Кіркевіч, вядоўцай будзе беларуская падляшская музыка і культурная менэджарка Ілона Карпюк. Таксама, сярод іншага ў праграме, выступ беларускага дзіцячага танцавальнага калектыву «Падляшскі вянок».