28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марскія беспілотнікі атакавалі расейскі флот у Севастопалі

20
Марскія беспілотнікі атакавалі расейскі флот у Севастопалі

У месце грымнулі магутныя выбухі, уваход у бухту перацяты.

Раніцай 22 сакавіка ў часова акупаваным Севастопалі грымнулі выбухі. Відавочцы паведамляюць, што перацяты рэйд у Севастопальскай бухце, інфармуе obozrevatel.com.

Паводле папярэдніх звестак, моцныя гукі чулі над цэнтрам Севастопаля. Пра гэта паведамляе расейскі прапагандысцкі Telegram-канал.

Відавочцы паведамляюць, што пасля выбухаў рэйд у Севастопальскай бухце перацялі. Таксама адзначаецца, што моцныя выбухі былі чутныя з Паўднёвага і Паўночнага молаў (гідратэхнічнае загараджальнае збудаванне для абароны акваторыі порта ад хваль).

Варта адзначыць, што жыхары часова акупаванага паўвострава прыдумалі прычыну выбухаў і ўжо заявілі пра нібыта «дзейнасць СПА».

У той жа час у сеціве з'явіліся кадры з камер відэаназірання, на якіх зафіксаваныя выбухі ў Севастопалі. Выбух быў такой моцы, што ў цэнтры акупаванага места задрыжалі шыбы і спрацавалі аўтасігналізацыі.

У мясцовых суполках абмяркоўваюць выбухі, адзначаючы, што моцнныя гукі былі чуваць не толькі ў цэнтры, але і ў іншых мясцінах Севастопаля.

Таксама ў крымскіх Telegram-каналах пішуць, што ў Севастопалі акупанты закрылі пераправу праз бухту дзеля пагрозы нападу БЛА. Пры гэтым паведамляецца, што спрацавалі бонавыя загароды пры ўваходзе ў Севастопальскую бухту, у выніку чаго нібыта «марскі дрон спынены, затым знішчаны».

Прапагандысты РФ у сацыяльных сетках пішуць, што ў атацы на Севастопаль удзельнічалі марскія беспілотнікі. Агулам марскіх дронаў было тры.

Так званы «губернатар» Севастопаля Міхаіл Разважаеў у сваім тэлеграм-канале паведаміў аб нападзе надводных беспілотнікаў на расейскі флот у Севастопалі.

«Яны (дроны - рэдакцыя) спрабавалі пракрасціся ў бухту, нашы маракі па іх вялі агонь са стралковай зброі. Таксама адпрацавала СПА па паветранай цэлі», - напісаў ён.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 20 сакавіка і ўночы 21 сакавіка ў Джанкоі грымнулі магутныя выбухі, быў знішчаны расейскі эшалон з ракетамі «Кінжал» і распляжаны найважнейшы чыгуначны вузел на поўначы Крыма.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках