25 красавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы паказалі майстар-клас ліквідацыі расейскіх танкаў

Украінскія вайскоўцы паказалі майстар-клас ліквідацыі расейскіх танкаў

Эпічная дэтанацыя боекамплектаў патрапіла на відэа.

Украінскія вайскоўцы працягваюць наносіць страты расейскім акупацыйным войскам у Запарожскай вобласці. Байцы з 65-й асобнай механізаванай брыгады па-майстэрску знішчаюць танкі захопнікаў.

Адпаведныя кадры працы па ворагу апублікаваў obozrevatel.com. На іх украінскія абаронцы прадэманстравалі, як яны знішчаюць бранятэхніку «другога войска свету».

На расейскія танкі скідаюць боепрыпасы з беспілотнікаў, пасля чаго варожая тэхніка атрымлівае пашкоджанні.

А часам усё выглядае яшчэ больш эпічна - у выпадку, калі ўкраінскі набой скідаюць на танк з боекамплектам, раздаецца магутны выбух, пасля чаго боепрыпасы войскаў РФ доўгі час дэтануюць.

«Не хацелі па добраму? Атрымлівайце», - кажуць украінскія абаронцы.

Некаторыя расейскія захопнікі спрабуюць уцячы, каб выратаваць сваё жыццё і тэхніку, аднак урэшце адплата чакае ўсіх акупантаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках