28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік Наваполацкай калоніі, дзе трымаюць Ігара Лосіка, гадаваўся з ім у адным доме

13
Начальнік Наваполацкай калоніі, дзе трымаюць Ігара Лосіка, гадаваўся з ім у адным доме
ІГАР ЛОСІК

Днямі палітычны вязень учыніў спробу суіцыду.

Андрэй Пальчык - былы начальнік Наваполацкай калоніі №1. Паводле сведчанняў вязняў, гэтая калонія мае самыя жорсткія варункі. І вось нюанс — даведзены да роспачы ў калоніі блогер і палітычны вязень Ігар Лосік, як выяўляецца, жыў з Пальчыкам у адным доме, іхнія бацькі ўвесь гэты час хадзілі аднымі дарогамі з бацькамі Лосіка і ягонай арыштаванай жонкай, піша nashaniva.com.

Вуліца Наканечнікава, Паўночны раён Баранавічаў. Ціхі жылы мікрараён з возерам, школамі і садкамі. Побач вечна пусты Лядовы палац і Свяцілаўскае возера, у якім нельга плаваць, але ўсё адно прыгожае.

Ад тлуму старой трасы Р2, якая вядзе на Менск, раён аддзяляе невялікі гаражны масіў і рэдкая лесапаласа. Ад вялікага завода аўтаматычных ліній - чыгунка.

Мала што парушае спакой жыхароў, гэта класічны ціхі беларускі «спальнік». У гэтых дварах выраслі два зусім розныя чалавекі — Ігар Лосік і Андрэй Пальчык.

Яны жылі ў адным доўгім доме нумар 33 на той самай вуліцы Наканечнікава.

Лосік зарэгістраваны ў першым корпусе, Пальчык - у другім. Але фактычна іхнія кватэры падзяляе літаральна пара пад'ездаў. Бацькі Пальчыка і цяпер там жывуць.

Пальчык вядомы сваёй жорсткасцю.

«Начальнік на вачах падначаленых збівае людзей, здзекуецца з іх. Пры гэтым, думаю, ён атрымлівае ад сваіх дзеянняў асалоду. Гэта відаць на ягоным твары», —апавядаў у інтэрвію блогер Аляксандр Кабанаў.

Днямі стала вядома, што Ігар Лосік парэзаў сабе рукі і горла. Як паведамляла «Радыё Свабода», Ігар нібыта адмовіўся «займацца прыбіраннем памяшкання», і яго прыстрашылі, што змесцяць у штрафны ізалятар. У адказ на гэта вязень дэманстрацыйна ў прысутнасці іншых асуджаных лязом парэзаў сабе руку і шыю.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках