25 красавiка 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ перайшлі ў контратаку пад Бахмутам

1
УСУ перайшлі ў контратаку пад Бахмутам

Украінскае войска ўдарыла па войсках РФ на адным з кірункаў каля места.

Пагроза атачэння Бахмута з поўначы і поўдня застаецца. Аднак ціск на места слабее, а УСУ праводзяць контратакі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

Як адзначаецца ў справаздачы, апошнімі днямі ўкраінскія сілы правялі лакальную контратаку на захад ад Бахмута, што, імаверна, аслабіць ціск на маршрут забеспячэння трасай H32, які знаходзіцца пад пагрозай.

Паводле звестак брытанскай выведкі, баі вакол цэнтра места трываюць, і ўкраінская абарона застаецца пад пагрозай атачэння з поўначы і поўдня.

«Тым не менш, існуе рэальная імавернасць таго, што наступ расейскіх войскаў на места траціць ранейшую абмежаваную дынаміку, часткова праз тое, што паасобныя падраздзяленні Мінабароны Расеі былі перакінутыя ў іншыя сэктары», - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Брытаніі.

Нагадаем, паводле звестак брытанскай выведкі, за апошнія тры тыдні расейскія сілы пакрысе прасоўваюцца вакол места Аўдзееўкі, якое ўтрымліваецца Украінай, на поўнач ад Данецка. Вакол места складваецца сітуацыя, аналагічная падзеям пад Бахмутам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках