20 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямніца выбухаў у Гародні: дзве супярэчнасці ў «версіі» БТ

9
Таямніца выбухаў у Гародні: дзве супярэчнасці ў «версіі» БТ
ФОТА: BANIFACY

Сітуацыя па-ранейшаму выклікае шмат пытанняў.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 19 сакавіка ў Гародні былі чуваць выбухі і страляніна, з'яўлялася інфармацыя і пра затрыманні. Пазней КДБ паведаміў аб "ліквідацыі замежніка", які, паводле версіі карнікаў, планаваў тэрарыстычны акт і зладзіў супраціў "з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам выбуху баявых гранат".

Учора на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі паказалі момант ліквідацыі замежніка ў Гародні. У сюжэце заявілі, што гэта быў расеец, закінуты ў Беларусь з тэрыторыі Польшчы - Аляксей Ламакін. Карнікі сцвярджаюць, што дакументы падробленыя.

Як адзначае тэлеграм-канал «Люстэрка ўлады», у версіі прапагандыстаў БТ ёсць як мінімум дзве сур'ёзныя супярэчнасці:

- Нібыта афіцыйныя мэдыі праз два дні выкрылі, якога ўсё ж такі «замежнага грамадзяніна» КДБ зліквідаваў у Гародні. Аднак сітуацыя ўсё ж выклікае шмат пытанняў.

Карнікі застрэлілі чалавека яшчэ ў нядзелю. Адразу ж было абвешчана, што гэта замежнік, але з якой менавіта краіны ён прыехаў і за што яго ліквідавалі, не сказалі - інфармацыя выцякала ў сеціва пакрысе аж да аўторка.

Пасля навіны аб расстрэле заявілі, што замежнік зладзіў узброены супраціў. На гэтым афіцыйныя мэдыі прыпынілі асвятленне гэтай тэмы і паказаліся толькі сёння, і тое пасля выступу Лукашэнкі.

Ягоны сённяшні выступ на гэты конт не патлумачыў людзям нічога, акрамя таго, што ягоныя карнікі, як заўсёды, спрацавалі бліскуча, аперацыя была праведзеная добра і што «нам трэба быць гатовымі да ўсякіх падзей».

Што гэта было, чаму праводзілася гэтая аперацыя, хто быў гэтым тэрарыстам, ці быў ён адзін (раз у яго сканфіскавалі "вялікую колькасць" зброі і баявых прыпасаў) - нам не растлумачылі. Пазней тэлеканал "Беларусь 1" выдаў хаця б крыху фактаў - гэта быў "закінуты з Польшчы тэрарыст", ён меў падроблены расейскі пашпарт, а са зброі - аўтамат Калашнікава, патроны да яго і гранаты.

Гэта значыць, ні пра якія «цэлы арсенал зброі і выбухоўкі» тут гаворкі няма — першая супярэчнасць.

Другая супярэчнасць - Лукашэнка абвясціў, што аперацыя закончаная, але карнікі адразу ў некалькіх местах абшукваюць дамы і лецішчы, затрымліваючы «падазроных» людзей, а на выездзе з Гародні ўвогуле стаяць вайскоўцы і надглядаюць самаходы.

Дык можа тэрарыст быў не адзін, і менавіта таму цяпер у шмат якіх местах багата карнікаў і вайскоўцаў?

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках