25 красавiка 2024, Чацвер, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эль Мюрыд: Старшыня Сі забраў у Крамля «чырвоную кнопку»

5
Эль Мюрыд: Старшыня Сі забраў у Крамля «чырвоную кнопку»
ЭЛЬ МЮРЫД

Новы гаспадар зрабіў вымову начальніку сваёй газавай станцыі.

У супольнай заяве лідэра КНР Сі Цзіньпіна і кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна, апублікаванай 21 сакавіка, гаворыцца аб недапушчальнасці ядзернай вайны. Дакумент быў апублікаваны на афіцыйным канале Крамля.

"У ядзернай вайне не можа быць пераможцаў, і яна ніколі не мае быць распачатая", - гаворыцца ў дакуменце.

Адзначым, што гэтыя словы - паслядоўная пазіцыя Кітая апошні год. Пасля таго, як Масква распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, Пекін некалькі разоў выступіў з заявамі, у якой перасцярог Маскву ад ужывання ядзернай зброі.

Такое папярэджанне было зроблена на фоне пагроз з боку Масквы наконт "чырвонай кнопкі". Паасобныя эксперты мяркуюць, што гэтыя заявы сталі магутным стрымальным чыннікам для ўлад РФ.

Сітуацыю пракаментаваў расейскі блогер, палітычны аналітык Анатоль Несміян (Эль Мюрыд) у Telegram.

Эксперт мяркуе, што Цзіньпін падчас перамоў атрымаў ад Пуціна абяцанку неўжывання ядзернай зброі. То бок, у дыктатара адабралі ядзерны друк, якім ён спрабуе запалохаць Захад.

«Старшыня Сі наказаў начальніку сваёй газавай станцыі, каб той супакоіўся сам і ўліў пару вёдраў узвару валяр’янкі сваім занадта гаваркім падначаленым. Начальнік, мяркуючы з заявы, паабяцаў. Хоць, вядома, яму схлусіць - што пачухацца», - напісаў эксперт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках