25 красавiка 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неадэкватны Мядзведзеў здзівіў сваімі паводзінамі падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Крэмль

13
Неадэкватны Мядзведзеў здзівіў сваімі паводзінамі падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Крэмль

Намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ недарэчы адказваў на пытанні журналістаў.

Учора, 21 сакавіка, у Крамлі кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін прымаў у Крамлі кітайскага лідара Сі Цзіньпіна. Прысутнічаў на ўрачыстых мерапрыемствах і адыёзны намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, дзе вызначыўся даволі дзіўнымі паводзінамі і чырвонымі шчокамі, паведамляе dialog.ua.

«Ястраб» рэжыму, мяркуючы з усяго, не занадта разбіраўся у рэальнасці. Спробы СМІ пагаварыць з ім абарочваліся кур'ёзамі.

Так, Мядзведзеў не змог адказаць на пытанне, ці небяспечна ездзіць па свеце Пуціну пасля таго, як Міжнародны крымінальны суд выпісаў ордэр на ягоны арышт.

«Усё ў парадку», - адказаў на гэта намеснік старшыні, знаходзячыся пры гэтым у прастрацыі.

Другі раз журналісты пацікавіліся ў Мядзведзева аб тым, што, на ягоную думку, думае Захад аб візіце ў Маскву Цзіньпіна.

«Яны радуюцца разам з намі», - адказаў на гэта прадстаўнік рэжыму. Гэта было так не ў тэму, што журналіст тут жа яго паправіў, агучыўшы «правільны» адказ: «Яны ў шаленстве».

Расейскі паліттэхнолаг Станіслаў Бялкоўскі выказаў меркаванне, што Мядзведзеў мог быць у алкагольным ап'яненні. Паводле настойлівых чутак, у намесніка старшыні РФ сур'ёзная залежнасць ад спіртнога.

На ап'яненне ўказвае і тое, што Мядзведзеў хадзіў у асяроддзі вялікай колькасці ахоўнікаў, нягледзячы на тое, што знаходзіўся ў звышабароненым месцы.

«Цяжкі запой?» - выказаў меркаванне Бялкоўскі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках