19 красавiка 2024, Пятніца, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску за тыдзень прыкметна падскочыў кошт кватэр

У Менску за тыдзень прыкметна падскочыў кошт кватэр

Найбольшы рост адбыўся ў Цэнтральным раёне.

Кошт кватэр усяго за тыдзень прыкметна падрос у трох раёнах Менска. Пра гэта сведчыць аналітыка Realt.by.

Паведамляецца, што за мінулы тыдзень у Менску 10% прадаўцоў кватэр падвысілі кошт.

- У 10% аб'яў кошты павялічыліся - ад 360 да 500 даляраў, - заўважыў рэсурс.

Пры гэтым яшчэ блізу 5% прадаўцоў кватэр знізілі кошты. Ды і сярэдні кошт квадратнага метра ўсё адно стаў ніжэйшым на 2% у параўнанні са звесткамі за тыдзень да таго, ён складае цяпер 1482 даляры за квадрат.

Тым не менш найбольшы рост сярэдняй цаны квадратнага метра адбыўся ў Цэнтральным раёне М5нска (3,1%), таксама кватэры падаражэлі ў Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах (0,3 і 0,1% адпаведна).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках