29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Мікалая Казлова кінулі ў карцар

Палітвязня Мікалая Казлова кінулі ў карцар
МІКАЛАЙ КАЗЛОЎ

Лідар АГП прабудзе там да 26 сакавіка.

У калоніі лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова кінулі ў карцар. Адбылося гэта адразу пасля выхаду з каранціну. Палітвязень прабудзе там да 26 сакавіка. Пра гэта ў Facebook паведаміў экс-кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька.

«Сталінская сістэма адрадзілася ў Беларусі. Але такіх, як Мікалай, яна не ламае, а толькі гартуе! Турмы, калоніі, следчыя ізалятары - гэта лінія фронту, на якой працягваюць барацьбу нашы сябры, браты, сёстры, родныя і блізкія нам людзі! І гэта нават не батальён, не полк, а цэлае войска непакораных і мужных!», - напісаў Лябедзька.

6 жніўня 2021-га года Мікалая Казлова прысудзілі да 3 месяцаў арышту за «выдаванне звестак следства». З 28 снежня 2021-га года ён адбываў тэрмін у баранавіцкім СІЗА-6, а 26 сакавіка выйшаў на волю.

27 ліпеня 2022-га года яго зноў затрымалі разам з іншымі актывістамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Менску ў 2020-ым годзе. 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі паводле арт. 342 КК. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках