19 красавiка 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адмовіўся падпісваць новы газавы кантракт з Пуціным

7
Кітай адмовіўся падпісваць новы газавы кантракт з Пуціным

Крэмль застаўся без ключавой пастановы, якой чакаў шмат гадоў.

Аформлены з помпай візіт у Маскву старшыні КНР Сі Цзіньпіна закончыўся без ключавой пастановы, якой шмат гадоў чакаюць у Крамлі, піша finanz.

Нягледзячы на тое, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін называў Сі "дарагім сябрам" і загаварыў па-кітайску, паднімаючы тост за яго здароўе, кітайская дэлегацыя не падпісала новы кантракт на куплю расейскага газу і будаўніцтва трубы "Сіла Сібіры-2".

Пуцін прапанаваў Кітаю 100 млрд кубаметраў газу штогод - у 6 разоў больш, чым "Газпрам" пампуе зараз, і заявіў, што праект новага газаправода магутнасцю 50 млрд кубоў на год практычна ўзгоднены.

Але ў супольнай заяве, якую падпісаў Сі, аб трубе няма ні слова, і гаворыцца толькі аб "умацаванні партнёрства" ў энэргетыцы. У заяве для прэсы Сі не сказаў пра расейскі газ нічога.

Кітайскі кантракт надзвычай патрэбны "Газпраму", які пазбавіўся еўрапейскага рынку і страціў больш за палову экспарту летась. Прапампоўка газу ў Еўропу ўпала да ўзроўняў апошніх гадоў СССР, а сёлета вернецца ў часы Леаніда Брэжнева і Юрыя Андропава.

“У Газпрама катастрафічная сітуацыя з экспартам», - сказала Reuters крыніца, блізкая да кампаніі. Кітай сёлета купіць 22 млрд кубаметраў газу - у 7 разоў менш, чым да вайны спажываў Еўразвяз. Кошт гэтых паставак - $290 за тысячу кубаметраў, тады як кантрактныя цэны для Еўропы - $1000 у снежні”, - ацэньвае аналітык БКC Рональд Сміт.

Зніжка дасягае 70%. Але праблема ў тым, што Кітаю "дадатковы газ проста не патрэбны", кажа Бат Адгерэл, старшы аналітык Energy Policy Research Foundation.

Кітай не хоча паўтараць памылку Еўропы і мае намер дыверсіфікаваць пастаўшчыкоў, тым больш што праблем з гэтым няма - ЗША, Катар і Аўстралія хочуць прадаваць газ, паказвае ён: “Гэта рынак пакупніка. І калі толькі Расея не выступіць з надзвычай прывабнай прапановай, Кітай можа чакаць столькі, колькі хоча”.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках