16 красавiка 2024, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутатка: Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк

9
Еўрадэпутатка: Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Паліны Шарэнды-Панасюк
ІЗАБЕЛЬ САНТАС

Беларуская палітычная зняволеная са студзеня 2021 года знаходзіцца ў палоне ў рэжыму Лукашэнкі.

Дэпутатка Еўрапейскага парламента ад Партугаліі Ізабэль Сантас, апякунка актывісткі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнда-Панасюк, заклікала падтрымаць беларускую палітычную зняволеную, у якой учора быў дзень нараджэння.

«Мы ніколі не забываемся на Паліну. Сёння мы ўзгадваем беларускую жанчыну, якую трымаюць у палоне ўдалечыні ад двух сваіх дзяцей са студзеня 2021 года, калі яна была арыштаваная за нязгоду з рэжымам Лукашэнкі», - напісала еўрадэпутатка.

Нагадаем, Паліна Шарэнда-Панасюк трэці год запар сустрэла свой дзень нараджэння за кратамі. На гэты раз - у карцары ў жаночай калоніі №24 «Зарэчча».

Падтрымаць палітычную зняволеную можна на адрас: Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк, ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках