25 красавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ ліквідавалі расейскага снайпера, які хаваўся ў шматпавярховіку на поўдні Бахмута

Байцы УСУ ліквідавалі расейскага снайпера, які хаваўся ў шматпавярховіку на поўдні Бахмута

Акупанта "знялі" з дапамогай бронемашыны.

У сеціве апублікавалі відэа, на якім паказана вылазка бронемашыны УСУ. Украінскія байцы абясшкодзілі снайпера войска РФ на поўдні Бахмута.

Інфармацыя апублікаваная ў афіцыйным Telegram-канале валанцёрскай супольнасці DeepState.

Першыя кадры запісу тлумачаць, навошта было рабіць вылазку. Стала вядома, што недзе ў Бахмуце засеў расейскі снайпер: праз яго адзін чалавек загінуў, іншы паранены.

Наступныя кадры запісу паказваюць

панараму падпаленага і задымленага Бахмута;

шматпавярховік, па верхнім паверсе якога прылятае набой;

украінскую бронемашыну, якая кудысьці спяшалася па вуліцах франтавога горада.

@prometey.ua Спасіння рядового «Щасливчик» #ukraine🇺🇦 #war #prometeyua #рекомендации #bahmut ♬ 1 second count / when button pressed / time signal 23(1117365) - QUESS

OSINT-аналітыкі правялі геалакацыю мясціны, у якой, як мяркуюць, хаваўся снайпер войска РФ - 48.5762, 37.9698.

Калі мясціну размясціць на карце, то апынешся на вуліцы Карсунскага на поўдні Бахмута. На сённяшні дзень - гэта мясцовасць пад часовым кантролем войска РФ.

Валанцёры рэзюмуюць: на відэа зафіксавана спецаперацыя УСУ для ліквідацыі варожага жаўнера, які перашкаджаў байцам утрымліваць пазіцыі ў Бахмуце.

Адзначым, баец УСУ апублікаваў яго напярэдадні - гэта значыць 20 сакавіка. Аднак дакладна не зразумела, калі менавіта яго зрабілі. Між тым онлайн-карта баявых дзеянняў паказвае, што мясціну, дзе хаваўся снайпер, акупанты захапілі на працягу апошніх двух дзён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках