29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прыехаў на перадавыя пазіцыі ўкраінскага войска на Бахмуцкім кірунку

6
Зяленскі прыехаў на перадавыя пазіцыі ўкраінскага войска на Бахмуцкім кірунку

Прэзідэнт Украіны ўручыў узнагароды героям.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас рабочай паездкі ў Данецкую вобласць наведаў перадавыя пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў на Бахмуцкім кірунку.

Пра гэта паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.

Зяленскі заслухаў даклады аб аператыўнай сітуацыі і ходзе баявых дзеянняў на адцінку фронту.

Прэзідэнт таксама паразмаўляў з вайскоўцамі і падзякаваў ім за абарону Украіны.

«Маю гонар сёння быць тут, на ўсходзе нашай дзяржавы, на Данбасе, і ўзнагародзіць нашых герояў, падзякаваць вам, паціснуць руку. Падзякаваць за тое, што абараняеце дзяржаву, суверэнітэт, усход Украіны», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых абаронцаў.

Зяленскі таксама ўручыў вайскоўцам дзяржаўныя ўзнагароды.

Ордэн "Залатая Зорка" атрымаў артылерыст, капітан Ілля Вяргун, якому прысвоілі званне Героя Украіны. З 24 лютага 2022 года ён прымае ўдзел у супрацьстаянні ўзброенай агрэсіі РФ. Герой непасрэдна кіраваў супрацьтанкавымі разлікамі пры вызваленні Трасцянца Сумскай вобласці, удзельнічаў у стрымліванні ворага на Ізюмскім кірунку. Падраздзяленні пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Вяргуна знішчылі вялікую колькасць расейскай тэхнікі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках