28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Момант удару расейскай ракеты па жылым доме ў Запарожжы трапіў на відэа

10
Момант удару расейскай ракеты па жылым доме ў Запарожжы трапіў на відэа

Будынак ахоплены пажарам.

Як паведамляў сайт расейскія акупанты сёння абстралялі жылыя дамы ва ўкраінскім Запарожжы. Адна з ракет патрапіла ў шматпавярховік. Момант удару патрапіў на відэа.

Пра гэта паведаміў у Telegram мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.

«Рашысцкія вырадкі абстралялі Запарожжа. Адная з варожых ракет патрапіла ў шматкватэрны дом», - напісаў ён.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама адрэагаваў на ўдар расейскіх акупантаў па шматпавярховіку ў Запарожжы.

У паведамленні ў тэлеграм-канале ён падкрэсліў, што «краіна-тэрарыстка імкнецца знішчыць нашы гарады, нашу дзяржаву, нашых людзей».

«Запарожжа. Проста цяпер расейская ракета трапіла ў шматпавярховы дом. Расея са зверскай жорсткасцю абстрэльвае горад. Патраплянне па жылых кварталах, дзе жывуць звычайныя людзі, дзеці», - заявіў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках