29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Вярхоўнай Рады запатрабаваў узмацніць санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі

4
Прадстаўнік Вярхоўнай Рады запатрабаваў узмацніць санкцыі супраць атачэння Лукашэнкі
Аляксандр Мярэжка

І заклікаў да больш рашучых дзеянняў для вызваленні беларускіх палітвязняў.

Днямі стала вядома, што палітвязень Ігар Лосік парэзаў сабе рукі і горла на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі калоніі.

Чалец Камітэта ў міжнародных дачыненнях Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Мярэжка выступіў з заявай, у якой асудзіў пераслед Ігара Лосіка і заклікаў да больш рашучых дзеянняў для вызвалення беларускіх палітвязняў.

«Зняволенне Ігара Лосіка і ягонай жонкі Дар'і паводле беспадстаўных і незаконных пастаноў лукашэнкаўскага суда - адзін са шматлікіх ганебных прыкладаў аўтарытарызму і жорсткасці нелегітымнай беларускай улады. Мы рашуча асуджаем рэпрэсіўна-карны характар беларускай сістэмы! Мы патрабуем выканання ўсіх стандартаў гуманнага стаўлення да палітвязняў у Беларусі!

Заклікаем прэзідэнта і ўрад Украіны працягваць узмацненне санкцыйнага ціску на прадстаўнікоў беларускай улады, якія маюць дачыненне да злачынстваў агрэсіі і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі!

Мы заклікаем нашых еўрапейскіх калег аб'яднаць намаганні, каб дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і гарантаваць ім магчымасць пакінуць тэрыторыю гэтай краіны!

Жыве Беларусь!

Слава Украіне!», - напісаў Мярэжка ў Facebook.

Жонка Ігара Лосіка Дар'я таксама незаконна асуджаная рэжымам Лукашэнкі. Ёй прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У Ігара і Дар'і Лосікаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, пра якую зараз клапоцяцца бабулі і дзядулі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках