25 красавiка 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змяіны, Чарнабаеўка і не толькі: вайсковы экспэрт назваў самыя эпічныя правалы РФ

1
Змяіны, Чарнабаеўка і не толькі: вайсковы экспэрт назваў самыя эпічныя правалы РФ

Расейцы ўжо не раз дэманстравалі «акты суіцыду».

Ужо больш за паўгода расейцы спрабуюць захапіць Бахмут у Данецкай вобласці. Дзеянні расейскіх захопнікаў цяжка растлумачыць з пункта гледжання разумнага сэнсу.

Пра гэта 24 каналу расказаў вайсковы экспэрт Пётр Чэрнік. З яго слоў, акупанты нясуць пад Бахмутам вялізныя страты.

У такіх варунках лагічна было б абвясціць чарговы жэст «добрай волі» і адысці ад горада. Чэрнік не выключае, што такі варыянт тэарэтычна магчымы.

«Аднак ад акупантаў можна чакаць чаго заўгодна. Спецыфіка іх мыслення вельмі асаблівая і загадкавая», - сказаў вайсковы экспэрт.

«Серыял» у Чарнабаеўцы

Чэрнік адзначыў, што за час поўнамаштабнай вайны супраць Украіны расейцы ўжо не раз дэманстравалі зусім бессэнсоўныя падыходы да баявых дзеянняў. Адным з прыкладаў абсурдных пастаноў расейцаў з'яўляецца Чарнабаеўка ў Херсонскай вобласці.

Чэрнік нагадаў, што УСУ цягам 2022-га сістэмна знішчалі ў Чарнабаеўцы вялікую колькасць тэхнікі ворага, у тым ліку і верталёты.

«Там ужо склаўся цэлы серыял. З пункту гледжання разумнага сэнсу расейцам не варта было туды накіроўваць ні асабовы склад, ні тэхніку. А яны гэта рабілі да бясконцасці», - падкрэсліў вайсковы экспэрт.

Ён адзначыў, што ўсе ўжо нават збіліся з ліку, колькі разоў да расейцаў прылятала ў Чарнабаеўку. Са слоў Чэрніка, УСУ там збівалі варожыя аб'екты некалькі дзясяткаў разоў.

Абсурдныя акцыі расейцаў на Змяіным і ў Белагораўцы

Таксама акупанты прадэманстравалі сваю недальнабачнасць на востраве Змяіным.

«Пасля першага сур'ёзнага нашага ўдару было зразумела, што дастаўляць туды тэхніку - гэта самагубства. А яны гэта рабілі зноў і зноў», - сказаў Чэрнік.

Вайсковы экспэрт адзначыў, што самым вялікім прыкладам бессэнсоўных дзеянняў ворага стала Белагораўка ў Луганскай вобласці. Увесну 2022 года акупанты спрабавалі фарсіраваць раку Северскі Данец, што абярнулася для іх катастрофай.

«Расейцы ў адным месцы 5 разоў наводзілі пантонную пераправу праз Северскі Данец. Спалілі сваю батальённа-тактычную групу - амаль 800 чалавек, страцілі больш за 70 адзінак тэхнікі, і ўсё адно спрабавалі яшчэ раз», - распавёў Чэрнік.

Ён адзначыў, што прадстаўнікі віду Homo sapiens так рабіць не могуць.

«Чым больш актаў суіцыду будзе з боку ворага, тым лепш»

Чэрнік дадаў, што менавіта таму цяжка зразумець, чаго чакаць ад акупацыйных войскаў. Бо яны могуць звярнуцца да ўсякага абсурднага самагубнага ўчынку.

«Аднак чым больш актаў суіцыду будзе з іх боку, тым лепей. Чым больш мы цяпер знішчым нашых адвечных ворагаў, тым нашым унукам будзе лягчэй», - адзначыў вайсковы экспэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках