19 красавiка 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адкінулі акупантаў пад Бахмутам

2
УСУ адкінулі акупантаў пад Бахмутам

Украінскі вайсковец распавёў аб сітуацыі ў горадзе.

На сярэдзіну 22 сакавіка ў Бахмуце сітуацыя цяжкая, але кантраляваная. Расейскае войска не змагло дайсці да пасёлка Хромава каля горада.

Пра гэта ў эфіры «Эспрэса» заявіў вайсковец УСУ Пётр Валошчанка.

«Не перастаюць працягвацца гэтыя суіцыдальныя напады расейцаў праз закід жывой сілай. Вораг найбольш сканцэнтраваў свае сілы на поўначы, паўночным усходзе, на ўсходзе, дзе рака Бахмутка. Яму не ўдаецца закрыць так званае аператыўнае атачэнне. Яны не змаглі дайсці да Хромава, мы іх адбілі адтуль. Нават некаторыя хлопцы зайшлі ў іх першыя акопы», - сказаў ён.

Валошчанка дадаў, што расейцы пераключылі свае сілы і зноў кідаюць на паўднёвы ўсход.

Там ёсць клюшня знізу, яна выраўнялася па вуліцы Карсунскай. Але яны там рызыкуюць патрапіць у атачэнне. Ужо вымалёўваецца першы ўдар па гэтай клюшні. Расейцы мелі там пэўныя поспехі, зайшлі з паўднёвага ўсходу сёння ўначы. Захапілі некалькі пяціпавярховікаў і рушылі па вуліцы.

«Але нашы хлопцы нанеслі контрудар. Мы іх адтуль выбілі і выбілі яшчэ глыбей, у палі. Яны зноў у аператыўнай прасторы для нашай авіяцыі, для нашых «птушак», якія карэктуюць і наводзяць агонь», - распавёў вайсковец.

Валошчанка заявіў, што цяпер у Бахмуце сітуацыя цяжкая, але кантраляваная.

«Ужо які тыдзень працягваецца самая лютая фаза штурму хваля за хваляй, але мы змаглі справіцца з іх парывам. Утаймоўваць і ўтылізаваць значную сілу іх штурмавых атрадаў - і дэсантнікаў, і вагнераўцаў», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках