29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне судзілі беларусаў, якія ваявалі за акупантаў

11
Ва Украіне судзілі беларусаў, якія ваявалі за акупантаў

Сярод асуджаных - супрацоўнік КДБ.

З пачатку года паводле матэрыялаў вайсковай контрвыведкі Службы бяспекі Украіны асуджаныя 10 баевікоў, якія ўдзельнічалі ва ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны. Суд прызначыў ім пакаранне ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

Адзначаецца, што сярод асуджаных - супрацоўнік беларускага КДБ. У складзе расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут» ён ваяваў на Харкаўскім і Краматорскім кірунках. Найміта ўзялі ў палон падчас аднаго з баёў Данецкай вобласці ў верасні мінулага года. Ён спрабаваў выдаць сябе за шараговага баевіка і тым самым хацеў утаіць сваю прыналежнасць да спецслужбы Беларусі.

Турэмны тэрмін атрымаў яшчэ адзін беларускі найміт – штурмавік прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» з пазыўным «Заспа». У ліпені мінулага года ён незаконна прыбыў на тэрыторыю Данецкай вобласці, а праз чатыры месяцы трапіў у палон вайскоўцаў УСУ.

Таксама суд вынес прысуд грамадзяніну РФ, які ў складзе групы агнявой падтрымкі батальёна «Самалі» абстрэльваў пазіцыі УСУ каля пасёлка Пяскоў Данецкай вобласці.

Акрамя таго, асуджаны баявік, які яшчэ ў 2015 годзе паступіў у 2-гі батальён 202 палка 2-га армейскага корпуса «народнай міліцыі» так званай «ЛНР». Як наводчык баявой машыны, ён абстрэльваў украінскія гарады з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град».

Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны, дзяржздрадзе, стварэнні тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі, стварэнне не прадугледжаных законам ваенізаваных або ўзброеных фармаванняў, у найміцтве.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках