29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча на мяжы з Расеяй размесціць танкі і гаўбіцы

10
Польшча на мяжы з Расеяй размесціць танкі і гаўбіцы

Тэхніку перадала Паўднёвая Карэя.

Сёння, 22 сакавіка, у Польшчу даставілі танкі і гаўбіцы, якія яна раней замаўляла ў Паўднёвай Карэі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра абароны Польшчы Марыюша Блашчака ў Twitter.

«Польскае войска становіцца мацнейшым! Сёння раніцай у порт Гдыня прыбылі яшчэ 12 гаўбіц К9 і 5 танкаў К2, якія мы замовілі летась у Паўднёвай Карэі. Гэта значнае ўзмацненне патэнцыялу нашых артылерыйскіх і бранятанкавых войскаў», - адзначыў міністр.

Пры гэтым, паводле інфармацыі PAP, Блашчак таксама распавёў, што танкі і гаўбіцы паступяць на ўзбраенне 16-й механізаванай дывізіі ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве, якое знаходзіцца на мяжы з Калінінградскай вобласцю РФ.

«Мы ствараем сілу, якая магла б стрымаць агрэсара. Пуцін павінен падумаць двойчы, перш чым прыме памылковую пастанову напасці на Польшчу, бо польскія ўзброеныя сілы становяцца мацнейшымі і атрымліваюць найноўшае ўзбраенне», - заявіў ён.

Раней стала вядома, што Узброеныя сілы Польшчы размесцяць амерыканскія ракетныя сістэмы залпавага агню HIMARS на мяжы з Расеяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках