19 красавiка 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РПЦ заклікалі бамбаваць Украіну «Градамі» з малітвай

42
У РПЦ заклікалі бамбаваць Украіну «Градамі» з малітвай
АНДРЭЙ ТКАЧОЎ

Відэа.

Протаіерэй Андрэй Ткачоў заклікаў бамбіць Украіну з малітвай, а пакеты ўстаноўкі «Град» рыхтаваць з фразай «Божухна, памілуй». Відэа з яго пропаведдзю апублікаванае на платформе «Дзэн», паведамляе The Moscow Times.

«Без малітвы пакет «Градаў» не рыхтаваць. Кожную цыгару засоўваеш - «Божухна, памілуй, Божухна, памілуй, Божухна, памілуй». І гэтак далей, і гэтак далей, і гэтак далей. Не таму што хочацца, а таму што трэба», - заклікаў ён.

Ткачоў таксама патлумачыў слухачам яго пропаведзі «таемны духоўны сэнс» вайны ва Украіне. Ён назваў Расею адзінай цывілізацыяй, якая не захацела «скакаць пад агульную дудку» заходніх краін. Свае каштоўнасці Расея пастанавіла навязаць Украіне і праз гэта пачала ўварванне, вынікае са слоў святара.

Ткачоў нарадзіўся і вырас у Львове. З 2004 года ён служыў у храме Кіева-Пячэрскай лаўры, а ў 2014 годзе пераехаў у Расею. Рэгулярна крытыкаваў Украінскую праваслаўную царкву ў сваіх пропаведзях, якія чытаў у тым ліку ў Храме Хрыста Збавіцеля і ва Успенскім саборы ў Маскве.

Падчас эпідэміі каранавіруса Ткачоў заклікаў расейцаў ігнараваць захады ў барацьбе з распаўсюджваннем інфекцыі. На адну са сваіх пропаведзяў ён прыйшоў у процівагазе, парадыруючы тых, хто носіць маскі. Ён назваў нечысцю тэлевізію і СМІ, якія распаўсюджваюць інфармацыю аб каранавірусе.

А пасля пачатку вайны ва Украіне протаіерэй заклікаў расейцаў ісці ваяваць і забіваць украінцаў.

«Воінская смерць лепшая за ўсе смерці. Людзі паміраюць як свінні, захлынаюцца ванітамі. <…> Вось табе і смерць. <…> Дык лепш са зброяй у руках памерці за радзіму. Як герой, як мужчына. Яшчэ і памаліцца перад смерцю. [Вымаўляў] «Божухна, памілуй» і пайшоў у рай», — казаў ён.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках